Падзяліўся сваімі думкамі з журналістамі «ХН» і намеснік старшыні райвыканкама Анатолій Гура, які завітаў на ўчастак для галасавання ў гімназіі:
— Я галасую за мірную Беларусь, за светлае і прыгожае жыццё. Гэта, напэўна, самае галоўнае, што ў нас ёсць. Хочацца, каб людзі і заўтра мелі магчымасць спакойна жыць і працаваць. Беларусь – ціхая, спакойная краіна. Я яе вельмі люблю!