Да Дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ва ўсіх навучальных установах раёна прайшлі тэматычныя мерапрыемствы.
У рамках тыдня “Мы гэтай памяці верныя” ў Судкоўскай СШ была арганізавана сустрэча членаў піянерскай дружыны імя Марата Казея з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Мікалаем Аляксандравічам Лешчуном (на здымку). Паважаны госць успомніў суровыя гады вайны, таварышаў-партызанаў, першы бой.
24 лістапада адбыліся мітынг каля помніка воіну-вызваліцелю і вечар франтавой песні “Героям-вызваліцелям прысвячаецца”, у якім прынялі ўдзел члены пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”, піянеры і настаўнікі.
Члены валанцёрскага атрада “Цімуравец” наведалі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, павіншавалі са святам, аказалі неабходную дапамогу.
Таццяна ГАЛЕНЯ,
сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Судкоўскай СШ.