Перш чым прагаласаваць, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Віктар Васькевіч уважліва азнаёміўся са змяненнямі і дапаўненнямі ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, прымаў удзел у дыялогавых пляцоўках.
Таму ў сваім выбары цалкам упэўнены.
– З якімі думкамі, спадзяваннямі Вы галасуеце? – спыталі ў Віктара Сцяпанавіча нашы карэспандэнты.
– Аддаю свой голас, разумеючы, што з іншымі выбаршчыкамі ствараю гісторыю сваёй краіны, – гаворыць хайнічанін.
– Для мяне працэс галасавання праходзіць з жаданнем змен да лепшага, але на падмурку, які мы маем.