Многія жыхары зялёнавокай Хойнікшчыны прымаюць удзел у датэрміновым галасаванні.
Любы рэферэндум – гэта праява дэмакратыі. Яна дае нам, жыхарам краіны, права самастойна прымаць важныя рашэнні, якія ўплываюць на далейшае жыццё.
Такім меркаваннем падзяліўся супрацоўнік РАУС Дзмітрый Каўроў. Ён быў у ліку тых, хто з самай раніцы на другі дзень правядзення датэрміновага галасавання завітаў на ўчастак для галасавання, які размяшчаецца ў гімназіі. Акрамя бюлетэня ад членаў камісіі праваахоўнік атрымаў шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны.