Журналісты «ХН», пабываўшы сёння на некалькіх участках для галасавання ў аграгарадках і вёсках раёна, упэўніліся, што вяскоўцы маюць пэўную грамадзянскую пазіцыю і гатовы прыняць актыўны ўдзел у рэферэндуме.
Мы сустрэлі шмат адказных выбаршчыкаў, якія ўважліва вывучылі праект змяненняў і дапаўненняў Асноўнага Закона, які быў надрукаваны ў «раёнцы» і цвёрда вырашылі, супраць якого варыянту адказу паставяць адзнаку. Хайнічане разумеюць, што кожны голас з’яўляецца важным у выбары будучыні сваіх дзяцей, унукаў і ўсёй Беларусі, таму і прымаюць актыўны ўдзел у датэрміновым галасаванні.