Старшыня райвыканкама Анатолій Бандарэнка: я аддаў голас за стабільнасць, традыцыі, будучыню

Главное Референдум-2022

На ўчастку № 1 прагаласаваў старшыня райвыканкама Анатолій Бандарэнка.

Кіраўнік раёна падзяліўся сваім стаўленнем да важнай падзеі: «Я, перш чым апусціць бюлетэнь у урну, запытаў у сябе: чаго хачу для сябе, сваіх блізкіх, калег, усіх хайнічан і беларусаў, — мірнага неба над галавой, упэўненасці ў заўтрашнім дні, развіцця, працы на карысць любімай Беларусі. У выніку аддаў голас за стабільнасць, традыцыі, будучыню. Наша краіна ідзе сваім шляхам. Нам ёсць чым ганарыцца, але рэаліі сучаснасці патрабуюць навізны. Рэферэндум – гэта, адназначна, крок наперад для развіцця рэспублікі».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *