– Датэрміновае галасаванне праходзіць спакойна, заўваг па яго правядзенні няма. Работа на ўчастку для галасавання ў гімназіі арганізавана ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Дакладна, кампетэнтна працуюць члены ўчастковай камісіі. Забяспечаны належныя ўмовы для правядзення галасавання выбаршчыкаў. Дарэчы, прыемна адзначыць, што хайнічане актыўна ідуць на рэферэндум, іх хвалюе будучыня раёна, краіны.