Людміла Рудчанка: я прыйшла на ўчастак, каб аддаць свой голас за ўмацаванне незалежнасці нашай краіны, за шчаслівае заўтра маіх дзяцей і ўсіх землякоў

Референдум-2022

Ад выбару беларусаў залежыць развіццё ўсёй краіны.

Сярод неабыякавых людзей, якім важна пакінуць свой голас, выказаць уласнае меркаванне старшыня Паселіцкага сельвыканкама Людміла Рудчанка.

– Мы, беларусы, – моцныя духам. Наша сіла і стабільнасць у адзінстве. У нас мірнае неба над галавой. А гэта – аснова шчасця і дабрабыту. Як кажуць, будзе мір – будзе хлеб! А таму я прыйшла на ўчастак, каб аддаць свой голас за ўмацаванне незалежнасці нашай краіны, за шчаслівае заўтра маіх дзяцей і ўсіх землякоў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *