Сустрэча пакаленняў

Образование

У краязнаўчым музеі прайшоў урок мужнасці «Не меркне ў вяках салдацкая слава», падрыхтаваны работнікамі ГЦКіС. У якасці ганаровых гасцей прысутнічалі ветэраны Вялікай айчыннай вайны Міхаіл Савельевіч Скрыпчанка і Мікалай Сцяпанавіч Камеш. 

Юная змена (вучні 2а класа сярэдняй школы №3 г. Хойнікі) падрыхтавалі свой падарунак ветэранам — вершы на ваенную тэматыку. Дапамагала ім у гэтым класны кіраўнік Р.У. Лазовік. Музычныя нумары для ветэранаў выканалі самадзейныя артысты раёна Л.А. Бачына, А.Р. Карповіч, Л.У. Краўчанка, Я.С. Заяц, Д.В. Шарапаў, Вікторыя Барадуліна і Анастасія Лабачова. Вядучымі мерапрыемства выступілі вучаніцы дзяржаўнай гімназіі Наталля Карповіч і Алёна Ходас.

Не ўпершыню дапамагае ў правядзенні такіх мерапрыемстваў індывідуальны прадпрымальнік Ібрагімаў Азер Велі Аглы. У гэта раз ён таксама выступіў з асабістай ініцыятывай і падрыхтаваў салодкі стол для ўдзельнікаў мерапрыемства. Пасля пазнавальнай экскурсіі па музею, за кубкам гарачага чаю, прадстаўнікі зусім розных пакаленняў гутарылі аб мужнасці людзей у складаны для Радзімы час.


Ірына Новікава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *