Магчыма, вы да цяперашняга часу лічыце: “Які дыябет? Я адчуваю сябе добра. Проста пайшоў у паліклініку на прафагляд або за даведкай, а тут аналізы паказалі перавышэнне цукру ў крыві. Яшчэ атлусценне нейкае выявілі. Ды я ўжо 20 год у такой вазе і ніякіх праблем…”
Такія меркаванні тыповыя для таго, хто не хоча прызнаваць, што існуе такое захворванне і лічыць, што праблемы з вагой “гэта не ў яго адрас”.
Так, 20 год арганізм можа спраўляцца, забяспечваючы нармальны абмен лішнім кілаграмам, але ўнутраныя рэзервы не бясконцыя. Рана або позна абмен рэчываў парушыцца, што праявіцца гіпертэнзіяй, павышаным халестэрынам і глюкозай крыві.
Гэтыя змены развіваюцца паступова, таму чалавек можа не адчуваць асаблівых прыкмет захворвання, проста з’яўляецца стомленасць, турбуе галаўны боль, смага.
Калі ў вас лішняя вага і фарміруецца “клубок” праблем у выглядзе павышэння глюкозы ў крыві і артэрыяльнага ціску, то толькі вы самі зможаце спыніць яго “намотванне”. Можа, сапраўды варта нешта змяніць у сваім жыцці, скінуць некалькі лішніх кілаграмаў?
Безумоўна, зусім нялёгка адмовіцца ад звычных прадуктаў. Але гэта не значыць, што жыццё адразу зробіцца сумным і не цікавым. Бо для папярэджвання дыябету неабходна весці актыўны лад жыцця і займацца спортам.
Нярэдка дыягназ “дыябет” ставяць урачы іншых спецыяльнасцей – акулісты, тэрапеўты, хірургі, таму што найбольш адчувальныя органы пры дыябеце – вочы, сасуды, ногі, ныркі, сэрца, печань і інш., бо пры пастаянным павышаным узроўні глюкозы ў крыві паступова развіваецца паражэнне практычна ўсіх органаў.
С. ХАВАНСКІ,
в.а. урача-эндакрынолага ЦРБ.