Хайнічанам рэкламавалі ўстановы адукацыі сельскагаспадарчага профілю

Образование

IMG_2807Па даных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у сельгаспрадпрыемствах раёна сёння не хапае спецыялістаў, асабліва заатэхнічна-ветэрынарнай службы. У сваю чаргу каледжы і ВНУ аграрнага профілю адчуваюць дэфіцыт абітурыентаў. Гэта падштурхоўвае ўстановы адукацыі да рашучых дзеянняў. Праблему стараюцца вырашаць у ходзе правядзення дзён прафарыентацыі, адзін з такіх адбыўся ў раённым Доме культуры.

Знаёмства прысутных на сустрэчы школьнікаў з патэнцыяльнымі месцамі вучобы пачалося з прэзентацыі Віцебскай ветэрынарнай акадэміі, якую прадставіў намеснік дэкана біятэхналагічнага факультэта гэтай навучальнай установы У.Ф. Калганаў. Высокія стыпендыі і гарантаванае засяленне ў інтэрнат – гэта толькі частка з тых аргументаў, якімі прадстаўнік ВНУ заахвочваў моладзь.

Запрашэнне вучыцца ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адзінаццацікласнікі атрымалі ад дацэнта кафедры Т.У. Паўлавай. Госця з Горак рэкламавала навучальную ўстанову цікавай прэзентацыяй.

Выкладчыкі Рэчыцкага і Палескага аграрных каледжаў Т.М. Велікаборац і М.Ф. Півавараў пераконвалі рабят паступаць менавіта ў гэтыя навучальныя ўстановы: сярод відавочных плюсаў – тэрытарыяльная блізкасць. Да таго ж, гэта профільная адукацыя гарантуе працаўладкаванне і магчымасць далейшага навучання па спецыяльнасці ў ВНУ. Ды і студэнцкае жыццё ў каледжах не саступае па насычанасці ўніверсітэцкаму.

Дарэчы, аграрныя каледжы Гомельшчыны сёлета плануюць часткова пакрыць дэфіцыт кадраў сельскай гаспадаркі ў нашым раёне. Па размеркаванню накіравана ўжо 14 выпускнікоў Рэчыцкага аграрнага каледжа, 6 маладых спецыялістаў прыбудуць з Палескага аграрнага каледжа.
Без сумненняў, праведзенае мерапрыемства дапаможа выпускнікам вызначыцца ў сваім выбары.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *