Уголас — аб подзвігу землякоў

Образование

Бібліятэкары нашага раёна актыўна ўключыліся ў конкурс “Мне выпаў гонар датыкнуцца да Перамогі”, аб’яўлены на чарговым семінары бібліятэчных работнікаў на тэму “Новыя падыходы ў арганізацыі работы ЦБС”. Яны паспаборнічаюць у напісанні  лепшага матэрыялу аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны. А гэтага нельга зрабіць, не пабываўшы дома і не сустрэўшыся з тымі людзьмі, якія набліжалі наша светлае сёння і якіх, на вялікі жаль, застаецца ўсё менш і менш.

Адначасова будзе практыкавацца правядзенне разнастайных мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне маладога пакалення патрыётаў. Пасрэднасцю кнігі і чытання да юных чытачоў  будуць даводзіцца пастулаты, на якіх павінны выхоўвацца сапраўдныя патрыёты нашай Радзімы, –  уменне самааддана працаваць, заўсёды быць гатовым да абароны Айчыны.


В. МІХЕД,
метадыст цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *