Ведаюць не па чутках

Спорт

Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі (1 сакавіка) работнікамі райЦГЭ арганізавана і праведзена анкетаванне па пытаннях наркаманіі сярод вучняў 9-10 класаў гарадскіх сярэдніх  школ, дзяржаўнай гімназіі, навучэнцаў ДПТВ-183. Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 99 юнакоў і 91 дзяўчына ва ўзросце ад 14 да 20 год.

Абсалютная большасць рэспандэнтаў лічыць, што да наркотыкаў адносяцца наступныя рэчывы: тытунь (23%  апытаных), алкаголь (15%), марыхуана (94%), гашыш (88%), гераін (96%). 93 працэнты апытаных атрымліваюць інфармацыю аб наркотыках з тэлебачання, прэсы. Не можа не трывожыць той факт, што 7% рэспандэнтаў ужо маюць вопыт іх ужывання.

Знаходзіліся і дабрадзеі, якія прапаноўвалі пакурыць траўку (28%), укалоцца (1,5%), ёсць у рабят знаёмыя, якія кураць наркотыкі (у 20%).

 Большасць рэспандэнтаў ведаюць, якія хваробы могуць узнікнуць пры ўвядзенні наркотыкаў, 89% – аб крымінальнай адказнасці за захоўванне і збыт іх. 24% апытваемых лічаць, што наркаман можа самастойна пазбавіцца ад  згубнай залежнасці, хаця 171 чалавек (90%) ведаюць, што пры фізічнай залежнасці ад іх арганізм патрабуе ўсё новых і новых доз.

Сучасныя наркатычныя рэчывы здольны сфарміраваць залежнасць усяго за некалькі прыёмаў. У выніку  адбываюцца грубыя парушэнні функцый унутраных органаў, нервовай сістэмы і дэградацыя асобы. Наркаманія вядзе не толькі да смерці ад перадазіроўкі, але і да самазабойстваў, распаўсюджвання злачыннасці.

Чытачам, асабліва бацькам, трэба пад пільным кантролем трымаць сваіх нашчадкаў, сяброў, знаёмых, бо прыведзеныя лічбы не такія ўжо бяскрыўдныя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *