Аналізуючы паказчыкі вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў сельгаспрадпрыемствах раёна, нельга не адзначыць устойлівых тэндэнцый іх росту.
Валавая вытворчасць малака
Тэмп росту валавой вытворчасці малака за першы квартал бягучага года ў сярэднім па раёну склаў 112,5% да ўзроўню адпаведнага перыяду 2014 года. Валавы надой за сакавік 2015 года вырас на амаль аналагічную лічбу – 112,4%.
У абсалютных лічбах паказчык валавога надою малака за першы квартал бягучага года склаў 68383 цэнтнеры, за сакавік месяц – 24774 ц.
Надой малака ад каровы
Калі браць надой ад каровы, то тут лічбы такія: за першы квартал года надоена па 936 кг (+ 59 кг да адпаведнага перыяду 2014 г.), за сакавік надоена 337 кг (+22 кг да ўзроўню сакавіка 2014 г.). Гэтыя паказчыкі дасягнуты пры росце дойнага пагалоўя кароў на 105%.
Рэалізацыя малака
Выраслі і паказчыкі рэалізацыі малака. Так, за студзень-сакавік 2015 года рэалізавана 60219 ц, што на 114,8% вышэй узроўню адпаведнага перыяду мінулага года. Пры гэтым немалаважна і тое, што на 2,1% узрасла таварнасць малака, сёння яна складае 88%. За сакавік бягучага года рэалізавана дзяржаве 21847 цэнтнераў малака, што таксама вышэй паказчыка сакавіка 2014 года на 113,9%. На 1,2% у сакавіку ўзрасла і таварнасць малака.
Якасць малака
Што датычыць якасці рэалізуемага малака на перапрацоўчыя прадпрыемствы, то з агульнай яго колькасці 47,1% рэалізавана гатункам экстра, 27,5% – вышэйшым гатункам, 23,4% – першым і 2% – другім.
Паказчыкі па вытворчасці малака ў разрэзе гаспадарак раёна
Высокіх вынікаў па якасці малака дасягнулі ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» (гатункам экстра рэалізавана 70,2% ад агульнай колькасці рэалізаванага малака і 11,7% – вышэйшым гатункам), імя Мележа (адпаведна 65,4% і 17,2%), «Велікаборскі» (64,4% і 24,7%). У той жа час нізкія паказчыкі якасці малака атрыманы ў КСУП «Судкова». Тут гатункам экстра рэалізавана 27,8%, вышэйшым гатункам – 36,8%, першым гатункам – 31,9%, другім – 3,5%.
Самы высокі паказчык тэмпаў росту па валавой вытворчасці малака за першы квартал бягучага года дасягнуты ў ААТ «Хойніцкі Аграсервіс», дзе вытворчасць малака склала 6785 ц, або 140,1% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. У гэтай жа гаспадарцы атрыманы і самы высокі паказчык росту па надою ад каровы – 1116 кілаграмаў, або +251 кг да ўзроўню мінулага года. Работнікам «Аграсервісу» можна ганарыцца і паказчыкамі рэалізацыі малака: за першы квартал года тут рэалізавана 6240 цэнтнераў малака, або 152% да адпаведнага перыяду 2014 г. На адну карову рэалізавана 1026 кілаграмаў малака.
Добрыя вынікі па вытворчасці малака атрыманы і ў сельгаспрадпрыемстве «Велікаборскі». Па валу тут атрымана 3597 ц малака, што склала 126,7% да адпаведнага перыяду мінулага года, пры сярэднім надоі ад каровы 846 кілаграмаў.
Ніжэй сярэдняга ўзроўню па раёну паказчыкі вытворчасці малака ў сельгаспрадпрыемстве «Аравічы». Тут за першы квартал года атрымана 11222 ц малака, што склала 99,4% да ўзроўню першага квартала 2014 г., а сярэдні надой ад каровы склаў 1005 кг малака, або мінус 48 кілаграмаў да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Нізкімі ў гэтай гаспадарцы застаюцца і паказчыкі рэалізацыі малака: за тры месяцы года рэалізавана 9800 кг, што склала 102% да адпаведнага перыяду мінулага года, і на 12,8% ніжэй сярэднераённага ўзроўню.
Атрыманне прываг на вырошчванні БРЖ
За першы квартал года ў сельгаспрадпрыемствах раёна атрымана 7734 цэнтнеры валавой прывагі маладняку буйной рагатай жывёлы пры сярэднясутачнай прывазе 670 грамаў. Вышэй раённага ўзроўню атрыманы паказчыкі сярэднясутачных прываг у ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» (710 г) і КСУП імя Мележа (708 г).
Нізкімі застаюцца сярэднясутачныя прывагі ў сельгаспрадпрыемствах «Велікаборскі» (605 г) і «Судкова» (629 г).
Складаемыя поспеху
На 1 красавіка 2015 года ў сельгаспрадпрыемствах раёна мелася 22366 галоў буйной рагатай жывёлы, што вышэй паказчыка адпаведнага перыяду мінулага года на 1293 галавы, або на 106,1%. У тым ліку колькасць дойных кароў склала 7349 галоў.
Як станоўчы факт можна адзначыць тое, што павелічэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы дасягнута шляхам зніжэння невытворчага выбыцця на 45%, або на 240 галоў, а таксама атрымання прыплоду на 275 галоў больш, чым за першыя тры месяцы мінулага года.
За першы квартал бягучага года пагалоўе БРЖ павялічылася амаль ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна, аднак самыя высокія паказчыкі атрыманы ў сельгаспрадпрыемствах «Веляцін» (117%) і «Судкова» (108%), на ўзроўні мінулага года засталося пагалоўе БРЖ у КСУП «Аравічы».
Павелічэнне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і павышэнне яе якасці дасягнуты за кошт захавання патрабаванняў тэхналогій утрымання, кармлення і даення кароў, распарадку рабочага часу, правільнай і своечасовай сартыроўкі жывёлы, групіроўкі яе ў адпаведнасці з фізіялагічным станам. Вялікай падтрымкай для жывёлаводаў раёна стала і дапамога ў набыцці камбікармоў шляхам выдзялення фінансавых сродкаў ад Гомельскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
І. АТРОШЧАНКА, намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі.