Мелодыка перамог

Образование

Свае дасягненні выхаванцы школы мастацтваў прадэманстравалі на VII абласным конкурсе выканаўцаў народных бытавых танцаў «Вытокі» ў Калінкавічах. У мерапрыемстве ўдзельнічалі 90 танцавальных пар з 11 раёнаў Палескага рэгіёна, якія спаборнічалі паміж сабой у 6 узроставых групах.

Наш раён прадстаўлялі навучэнцы класа харэаграфіі дзіцячай школы мастацтваў (настаўнік В.Г. Ледзянёва). У першай узроставай групе (9-10 гадоў) сярод 16 пар хайнічане Мацвей Турчын і Наталля Літвінка атрымалі Дыплом ІІ ступені, Міхаіл Жаўняк і Ганна Назаранка атрымалі Дыплом ІV ступені.

Ва ўзроставай групе 11-12 гадоў з 16 пар нашы Іван Котчанка і Кацярына Дземідзенка, а таксама Ягор Рудзянок і Юлія Цалка (харэограф А.Р. Гушча) атрымалі граматы за паспяховы ўдзел. У трэцяй узроставай катэгорыі (13-14 гадоў) сярод 17 пар канкурсантаў хайнічане Уладзімір Корбіт і Алеся Кірпічэнка занялі другое месца. Данііл Фяськоў і Дар’я Бандарэнка заваявалі трэцяе месца, пара Станіслава Дзямкова і Ірыны Дыгун атрымала грамату за паспяховае выступленне.
У чацвёртай узроставай групе ад нашага раёна прымалі ўдзел Л.У. Краўчанка і М.І. Бурлій, якія атрымалі Дыплом VІ ступені сярод 9 танцавальных пар «носьбітаў танцавальнага фальклору», рыхтавала артыстаў харэограф А.Р. Гушча.

DSC_0008Хайнічане паўдзельнічалі і ў адкрытым рэгіянальным конкурсе музычна-выканаўчага майстэрства сярод выпускнікоў дзіцячых школ мастацтваў, які прайшоў у Мазырскім дзяржаўным музычным каледжы.
Лепшых вынікаў дасягнуў выпускнік па класу баяна Андрэй Смусянок (настаўнік У.М. Чарнякоў), які заняў другое месца ў сваёй намінацыі.
Дыпломаў за паспяховае выступленне ўдастоены выпускніца па класу домры ??? ????????? Яна Казмярчук (настаўнік Л.П. Саломенная, канцэртмайстар В.П. Пацюк) і выпускніца па класу эстраднага вакала Вераніка Махнавец (настаўнік А.Г. Сушко).

DSC_0043Сапраўдным выпрабаваннем для выхаванцаў школы мастацтваў стаў IV адкрыты рэгіянальны конкурс дзіцячай творчасці імя У.І. Будніка «Залатая нота Палесся» ў Жыткавічах.
Дзякуючы мэтанакі-раванасці і працавітасці вучняў, а таксама вопыту і ведам настаўнікаў, юныя артысты выступілі дастойна.
У намінацыі «Інструментальнае выкананне» прынялі ўдзел 70 музыкантаў на розных інструментах: баяне, акардэоне, цымбалах, домры, балалайцы, скрыпцы, гітары і 11 інструментальных ансамбляў Гомельшчыны.
Навучэнцы Хойніц-кай дзіцячай школы мастацтваў паўдзельнічалі ў дзвюх намінацыях конкурсу.
Першае месца сярод 14 удзельнікаў сваёй узроставай групы па класу акардэона заняла хайнічанка Ксенія Назаранка (настаўнік Н.М. Варабей). Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны ансамбль народных інструментаў  пад кіраўніцтвам А.А. Бордак. Дыплом ІІІ ступені атрымалі нашы юныя скрыпачы  (настаўнік Ю.А. Півавар, канцэртмайстар В.П. Пацюк).

DSC_0025Граматамі за паспяховае выступленне ўзнагароджаны навучэнец па класу скрыпкі Аляксандр Цыбульскі (настаўнік Ю.А. Півавар) і навучэнка па класу цымбал Ксенія Бордак (настаўнік Л.А. Цішкевіч).

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *