Уцёкі вядуць да крыміналу

Законнасць і парадак

У параўнанні з 2008 годам летась на дарогах раёна зменшылася колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з 16 да 10, ніхто ў іх не загінуў ( у 2008 годзе 4 чалавекі), больш як удвая менш параненых. Але гэта не падстава для самазаспакаення. На тэрыторыі вобласці за мінулы год зарэгістравана 96 ДТЗ, з месц здзяйснення якіх вадзіцелі зніклі, у тым ліку  ў 23 выпадках загінулі людзі. Хаця ў нас такія факты не мелі месца, не будзе лішнім напомніць, якое пакаранне чакае ўцекачоў.

Згодна з артыкулам 159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, неаказанне асобе, якая знаходзіцца ў небяспечным для жыцця становішчы, патрабуючым неадкладнай дапамогі, калі яна магла быць аказана вінаватым без небяспекі для яго жыцця або здароўя, або жыцця і здароўя іншых асоб, або непаведамленне кампетэнтным установам, або асобам аб неабходнасці аказання дапамогі караецца грамадскімі работамі або штрафам, або выпраўленчымі работамі на тэрмін да аднаго года.

Свядомае пакіданне без дапамогі асобы, якая знаходзіцца ў небяспечным для жыцця і здароўя стане, якая пазбаўлена магчымасці прыняць меры да самазахавання па малалецтву, старасці, хваробе або з-за сваёй бездапаможнасці, у выпадках, калі вінаваты меў магчымасць аказаць пацярпеўшаму дапамогу і быў абавязаны аб ёй клапаціцца, цягне за сабою арышт або абмежаванне волі на тэрмін да 2 год. А свядомае пакіданне ў небяспецы, здзейсненае асобай, якая сама па неасцярожнасці або з ускосным намерам паставіла пацярпеўшага ў небяспечны для жыцця і здароўя стан, караецца арыштам на тэрмін да 6 месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох год.

Таксама патрэбна ведаць, што, згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, за незахаванне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам і нанесла пацярпеўшаму лёгкае цялеснае пашкоджанне або пашкоджанне транспартнага сродку, грузу, дарожнага пакрыцця, дарожных і іншых збудаванняў, іншай маёмасці прадугледжана накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да двух год. Тое ж, здзейсненае асобай, якая не мае права кіравання транспартным сродкам, прадугледжвае накладанне штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Пакіданне вадзіцелем месца ДТЗ, удзельнікам якога ён з’яўляецца, або ўжыванне алкагольных напіткаў, наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў да праходжання праверкі (медыцынскага агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап’янення, або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да двух год.


Д. АПАНАСЮК,
старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *