З віншаваннямі да калег

Рэха падзеі

IMG_4238На мінулым тыдні адзначаўся Міжнародны дзень медыцынскіх сясцёр. Гэта прафесійнае свята звязана з днём нараджэння англічанкі Флорэнс Найтынгейл, якая ў ХІХ стагоддзі ў час Крымскай вайны арганізавала першую ў свеце службу сясцёр міласэрнасці.

У актавай зале цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў гонар 278 медсясцёр установы.

У час канцэрту шчыра і сардэчна павіншавалі іх галоўны ўрач ЦРБ А.І. Федзянько і ідэолаг М.І. Ткачэнка. Затым на слайдах была паказана прэзентацыя з фотаздымкамі былых і цяперашніх медсясцёр райбальніцы.
З вядомымі эстраднымі хітамі і жартаўлівымі замалёўкамі выступілі работніца гаспадарчай службы А.У. Жыляк, медсястра аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Ю.У. Барысенка, медсястра тэрапеўтычнага аддзялення № 1 І.А. Бананна (на здымку). Праніклівую ваенную баладу са сцэны прачытала медыцынская сястра педыятрычнага аддзялення Я.А. Сацура.
Музычныя віншаванні медсёстрам падарылі і артысты мастацкай самадзейнасці цэнтра культуры г. Хойнікі.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *