Каток для ўсіх

Спорт

“В хоккей играют настоящие мужчины”, –  гэты радок з папулярнай песні цалкам уласцівы для зборнай хакейнай каманды раёна “Ветразь”. Юнакі ва ўзросце да 16 гадоў, якіх трэніруе Аляксандр Леанідавіч Вяргейчык, зараз рыхтуюцца да ўдзелу ў абласных спаборніцтвах “Залатая шайба”. Дарэчы, наша  каманда ў мінулым годзе заняла першае  месца ў вобласці і прымала ўдзел у фінальных гульнях рэспубліканскай спартакіяды “Каласок”, якія праходзілі ў цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту “Раўбічы”. Там рабяты занялі пачэснае пятае месца.

Прыемна адзначыць, што  ў нашым горадзе ёсць цудоўнае месца для заняткаў хакеем у зімовы перыяд. Заліўка катка ў гарадскім парку культуры і адпачынку была даручана аддзелам адукацыі і фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома. КЖУП “Хойніцкі камунальнік” зрабіў ачыстку снегу, праверыў цэласнасць бартоў. РАНС забяспечыў гідрантам і пажарнымі рукавамі, на рамзаводзе вырабілі новыя вароты і шуфлі для ачысткі лёду, Энерганагляд дапамог з асвятленнем пляцоўкі.  Апрабаваць канькі стала магчыма ўжо з 7 студзеня.

Зараз усе жадаючыя, нягледзячы на ўзрост, праводзяць тут свой вольны час.

На здымку: хакейная каманда “Ветразь” і яе трэнер А.Л. Вяргейчык.


Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *