На сустрэчы з кіраўніцтвам вобласці

Тэрыторыя моладзі

26 мая ў Гомельскім аблвыканкаме адбылася занальная сустрэча з маладымі спецыялістамі вобласці. Ад нашага раёна ўдзел у ёй прынялі 15 чалавек.

Прадстаўнікі сферы адукацыі – Анастасія Акуленка, Дзмітрый Барысенка, Вікторыя Краўчанка, Віалета Марчанка, Юлія Салянік і Святлана Цішкевіч. Ад сельскай гаспадаркі былі накіраваны Уладзімір Бандарэнка, Алена Вераменка, Арцём Дрозд, Вадзім Пархоменка і Алена Шамаль. Медыцыну прадстаўлялі Андрэй Цыбульскі, Уладзіслаў і Святлана Рыжыкі. А ад сферы культуры быў вылучаны Андрэй Касцюкевіч.
На сустрэчы прысутнічалі маладыя спецыялісты Хойніцкага, Брагінскага, Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага, Лоеўскага і Рэчыцкага раёнаў, а таксама студэнты старэйшых курсаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Мы папрасілі ўдзельнікаў падзяліцца ўражаннямі ад паездкі.

IMG_5150Андрэй Касцюкевіч, настаўнік па класу баяна дзіцячай школы мастацтваў:
– Кіраўнікі і спецыялісты структурных падраздзяленняў аблвыканкама далі нам тлумачэнні па найбольш актуальных пытаннях, якія датычаць налічэння заработнай платы, прадастаўлення жылля, сацыяльных гарантый для маладых спецыялістаў. Адзначалася, што выкананне ўмоў калектыўнага дагавора – гарантыя паспяховай адаптацыі і замацавання маладых спецыялістаў. Кожны з нас выдзеліў для сябе нешта карыснае.

IMG_4133Арцём Дрозд, галоўны інжынер ААТ «Хойніцкі Аграсервіс»:
– Для мяне як работніка сельскай гаспадаркі было вельмі цікавым паслухаць Рыгора Купрыянавіча Шпакава, які ўжо амаль чатыры дзесяцігоддзі ўзначальвае калгас «50 гадоў Кастрычніка» Рэчыцкага раёна. Гэта адна з мацнейшых гаспарадак не толькі ў вобласці, але і ў краіне, таму яго вопыт сапраўды варты пераймання. На сустрэчы падкрэслівалася праблема замацавання маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы – іх застаецца толькі 45%.

IMG_4121Юлія Салянік, педагог-псіхолаг ЦКРНіР:
– Спачатку была агульная сустрэча, а пасля нас падзялілі па сектарах у залежнасці ад сфер, дзе мы працуем. Многа пазнавальнай інфармацыі да нас данеслі розныя спецыялісты, але яе нам ужо неаднаразова тлумачылі на падобных сустрэчах у раёне. Дарэчы, хацелася б адзначыць, што ў плане інфармавання маладых спецыялістаў у Хойніцкім раёне работа наладжана вельмі добра. Сама я з Мазыра, працаваць на Хойнікшчыне падабаецца.

Апытвала Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *