З карысцю для справы

Сельское хозяйство

На базе новага жывёлагадоўчага комплексу на 720 галоў у сельгаспрадпрыемстве імя Мележа прайшоў семінар-вучоба загадчыкаў ферм  раёна і аператараў машыннага даення. Удзельнікам мерапрыемства паказалі тэхналогію даення кароў, пазнаёмілі з умовамі ўтрымання  і кармлення жывёлы.

Заатэхнік аблсельгасхарчу Л.І. Харламава ў ходзе пленарнага пасяджэння асноўную ўвагу ўдзяліла раздою новацельных кароў і першацёлак, зазначыла, што пры гэтым трэба авансіраваць іх кармленне на дзве кармавыя адзінкі наперад. Раздой  трэба праводзіць на працягу трох месяцаў, а кантрольныя ўдоі – адзін раз у тыдзень.  Каб атрымаць належныя сярэднясутачныя прывагі цялят на дарошчванні ва ўзросце ад 0 да 3 месяцаў, на кожную галаву за гэты перыяд трэба выдаткаваць 350 літраў малака і 600 літраў адгону.

Выступаючая адказала на пытанні прысутных наконт разглядваемай тэмы семінара-вучобы.


У. БОНДАР, галоўны заатэхнік райсельгасхарчу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *