О газете

ivh4w4-XsccРаённая газета «Хойніцкія навіны» — адно са старэйшых перыядычных выданняў Рэспублікі Беларусь. Вось ужо 93-ы год газета няспынна вядзе летапіс Хойніцкага раёна.

«Ленінскі сцяг», «За Радзіму», «Новы шлях» — так называлася хойніцкая газета ў розныя гады.

З 2 ліпеня 2009 года яна носіць назву «Хойніцкія навіны», прычым з двухразовага выхаду на тыдзень на чатырох і васьмі старонках адпаведна перайшла на аднаразовы штотыднёвік на 16 старонках. З іх першая і апошняя старонкі, а таксама разварот выходзяць у поўнакаляровым выкананні.

У кастрычнiку 2018 года быў зроблены рэдызайн сайта. Новы сайт адрозніваецца візуалізацыяй, адаптаваны для мабільных прылад і адпавядае ўсім сучасным стандартам інтэрнэт-журналістыкі.

Адрасы друку газеты таксама мяняліся. Самы доўгі час газета выходзіла ў свет у Хойніцкай друкарні, затым  — у  Рэчыцкай друкарні «Тытул», цяпер «Хойніцкія навіны» друкуюцца на самым сучасным абсталяванні ў Гомельскай друкарні «Полеспечать».

Першы нумар “Ленінскага сцяга” выйшаў у свет 5 снежня 1931 года. У рэдакцыі маюцца падшыўкі газет з 1953 года.

Спачатку газета выходзіла на дзвюх старонках і змяшчала самыя актуальныя матэрыялы з жыцця раёна, рэспублікі, краіны. Першым рэдактарам яе быў Міхаіл Іофе.

У час фашысцкай акупацыі “Ленінскі сцяг” падпольна выходзіў на тэрыторыі раёна і распаўсюджваўся партызанскімі сувязнымі. Газета інфармавала насельніцтва аб ходзе баявых дзеянняў на фронце, аперацыях партызанскіх злучэнняў, дзейнасці падпольных груп, пісала аб працаўніках тылу, мацавала веру людзей у хутчэйшую перамогу над ворагам. Яе рэдагавалі ў той час А.У. Чэкатоўскі, а потым С.Р. Багданаў.

Пасля вызвалення раёна “Ленінскі сцяг” сваімі публікацыямі натхняў людзей на стваральную працу па ўзнаўленню народнай гаспадаркі, паведамляў аб працоўным энтузіязме людзей. У 1954 годзе магчымасці газеты значна пашырыліся – яна стала выходзіць на чатырох старонках.

У так званыя застойныя часы вельмі старанна ажыццяўляўся падбор кадраў рэдакцый. Каб стаць рэдактарам, неабходна было мець багаты прафесійны і жыццёвы вопыт, і, галоўнае, быць чалавекам, які любіць свой калектыў, радуецца творчаму росту кожнага, у маральным плане – быць прыкладам для падначаленых. Менавіта такімі якасцямі валодалі былыя рэдактары “Ленінскага сцяга” І.Л. Вяршынская, Р.А. Рутман, Л.М. Волкава, У.М. Зарэцкі, У.М. Гулевіч, А.А. Сакун, У.С. Далгалычанка.

Прыемна канстатаваць той факт, што ў апошнія 20 год у розны час сталі рэдактарамі іншых друкаваных сродкаў масавай інфармацыі былыя супрацоўнікі “ХН” Т.І. Біран (Лагойск), Н.М. Кузьменка (Чачэрск), Н.А. Рыбік (Астравец), Т.М. Крупейчанка (Брагін).

У народзе гавораць: “Навучыць нельга, можна навучыцца”. Прыехаўшы з Кіргізіі ў смутны перабудовачны час,  М.А. Цукерман пісаў добрыя артыкулы на сельскагаспадарчыя тэмы. Рана пайшоўшы з жыцця адказны сакратар У.І. Лук’яненка быў у поўным сэнсе начальнікам рэдакцыйнага штаба, пісаў выдатныя вершы, шмат часу ўдзяляў пачынаючым аўтарам, якія спрабавалі свае сілы ў паэзіі і прозе. Загадчык сельгасаддзела М.Ц. Шчука, адказны сакратар П.Р. Якіменка, фотакарэспандэнт А.І. Казмярчук – усе яны, як і многія іншыя, пакінулі добрую памяць аб сабе ў калектыве. У рэдакцыйных падшыўках, дзе час спрасаваў гады, дзе радасць і боль, удачы і памылкі, іх прозвішчы пад артыкуламі, рэпартажамі, інтэрв’ю, замалёўкамі, рэйдамі, фотаздымкамі.

 

Творчыя поспехі калектыву рэдакцыі і асобных журналістаў газеты

былі неаднаразова адзначаны

IMG_15832005 год

Падзяка ўпраўлення ідэалагічнай работы Гомельскага аблвыканкама аб’яўлена рэдакцыі за актыўны ўдзел у творчым конкурсе, прысвечаным 60-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

2008 год

Падзяка Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Патрыяршага Экзарха IMG_1571Ўсея Беларусі Філарэта аб’яўлена рэдакцыі па выніках рэспубліканскага конкурсу “История и современность белорусского православия”.

Дыпломам I ступені ўзнагароджана намеснік галоўнага рэдактара К.М. Босак за перамогу ў конкурсе на лепшае асвятленне тэмы “Праблема гандлю людзьмі ў Рэспубліцы Беларусь” сярод нацыянальных СМІ.

IMG_1576

Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана рэдакцыя па выніках штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый газет, арганізацый, тэлебачання і радыё, журналістаў, ажыццяўляючых сваю дзейнасць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

 

2009 год

Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана рэдакцыя па выніках штогадовага абласнога спаборніцтваIMG_1567сярод рэдакцый газет, арганізацый тэлебачання і радыё, журналістаў, ажыццяўляючых сваю дзейнасць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

 

 

2010 год

IMG_1569Дыпломам II ступені ўзнагароджана рэдакцыя ў абласным конкурсе сярод рэгіянальных друкаваных СМІ  за лепшае асвятленне хода рэалізацыі Комплекснай праграмы па ўдасканальванню сістэмы сацыяльнай работы з адзінокімі грамадзянамі сталага ўзросту ў Рэспубліцы Беларусь у намінацыі “Лепшыя фотаматэрыялы”.

 

 

Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана рэдакцыя па выніках штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый газет, арганізацый тэлебачання і радыё, журналістаў, ажыццяўляючых сваю дзейнасць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

2011 год

Дыпломам  Прадстаўніцтва УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь адзначана ў якасці пераможцы намеснік галоўнага рэдактара К.М. Босак за лепшае асвятленне ў рэгіянальных СМІ тэмы “Інтэграцыя бежанцаў у Беларусі: праблемы і перспектывы”.

2012 год

IMG_1562

 

 Дыпломам I ступені ўзнагароджана рэдакцыя па выніках абласнога конкурсу сярод журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ на лепшае асвятленне тэмы бяспекі дарожнага руху ў Гомельскай вобласці ў намінацыі “Фотафакт”.

 

 

Дыпломам III ступені па выніках штогадовага абласнога  спаборніцтва сярод рэдакцый газет, арганізацый тэлебачання і радыё, журналістаў, ажыццяўляючых сваю дзейнасць на тэрыторыі Гомельскай вобласці, за лепшыя здымкі ў газеце адзначана фотакарэспадэнт Н.М. Чэкан.

2014 год

Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама ўзнагароджана рэдакцыя за плённую працу, усебаковае асвятленне жыцця раёна.

 IMG_1564Дыпломам прэзідыума савета Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў узнагароджана рэдакцыя за перамогу ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую публікацыю (асвятленне) аб прафсаюзным руху ў Гомельскай вобласці сярод рэгіянальных СМІ ў намінацыі «Асвятленне прафсаюзнага жыцця».

 

 

Дыпломам III ступені па выніках штогадовага абласнога  спаборніцтва сярод рэдакцый газет, IMG_4191арганізацый тэлебачання і радыё, журналістаў, ажыццяўляючых сваю дзейнасць на тэрыторыі Гомельскай вобласці, у намінацыі «Сярод журналістаў рэдакцый газет»  узнагароджана намеснік галоўнага рэдактара К.М. Босак.

 

 

 

 

2015 год

4 фота рэдакцыі прайшлі ў паўфінал рэспубліканскага творчага конкурсу «Фота Беларусі». Вось яны.

DSC_0158IMG_5305IMG_7093IMG_8583

У чэрвені Дыпломам III ступені па выніках штогадовага абласнога  спаборніцтва сярод рэдакцый газет, арганізацый тэлебачання і радыё, журналістаў, ажыццяўляючых сваю дзейнасць на тэрыторыі Гомельскай вобласці, за лепшыя здымкі ў газеце адзначана фотакарэспадэнт Н.М. Чэкан.

У верасні калектыў рэдакцыі атрымаў 3 узнагароды на абласным конкурсе на лепшае асвятленне прафсаюзнага руху ў рэгіянальных сродках масавай інфармацыі. Сярод творчых работнікаў асабіста былі адзначаны, атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі  Клаўдзія Мікалаеўна Босак, Наталля Мікалаеўна Чэкан.

000022_264611_big

У лістападзе 2015 года калектыў рэдакцыі атрымаў Падзячнае пісьмо за подпісам генеральнага дырэктара рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельгосплемпредприятие» А.В. Крывашэй за асвятленне мерапрыемстваў, праводзімых у галіне аграпрамысловага комплексу раёна.

«Мы высока цэнім вашу працу і спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва», — значыцца ў ім.

IMG_3948У жніўні-верасні 2015 года галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама праводзіўся адкрыты  рэгіянальны конкурс патрыятычнай фатаграфіі «Я ганаруся, што я з Беларусі!».

На конкурс было даслана больш за 2000 фотаздымкаў. З іх адабралі 22 пераможцы. У іх ліку і творчы работнік рэдакцыі нашай раённай газеты Наталля Чэкан. Гэты фотаздымак упрыгожваў 1-ю старонку «Хойніцкіх навін» за 15 жніўня 2015 года. Яго задумка — сэлфі на фоне герояў «Палескай хронікі» у гарадскім парку ў Хойніках. Вось ён.На первую Вика

2016 год

У студзені  Дыпломам РУП «Белпошта» па выніках рэспубліканскага конкурсу «Лепшы матэрыял пра пошту», які праводзіўся ў кастрычніку 2015 года, у намінацыі «За журналісцкае майстэрства» ўзнагароджана журналіст раённай газеты К.М. Босак.

Босак-фото

 

Летам калектыў рэдакцыі атрымаў 2 узнагароды на абласным конкурсе на лепшае асвятленне прафсаюзнага руху ў рэгіянальных сродках масавай інфармацыі. Сярод творчых работнікаў асабіста адзначана, атрымала дыплом і каштоўны падарунак адказны сакратар Наталля Мікалаеўна Чэкан. 
img_9346У лістападзе калектыў установы ўзнагароджаны Падзякай прэзідыума савета Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

2017 год

У абласным спаборніцтве сярод рэдакцый газет, арганізацый тэлебачання і радыё, журналістаў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Гомельскай вобласці Дыплом Гомельскага аблвыканкама ІІ ступені атрымала адказны сакратар раённай газеты «Хойніцкія навіны» Наталля Мікалаеўна Чэкан. 

 

Диплома III степени республиканского творческого конкурса на лучшее освещение в СМИ и на Интернет-ресурсах тематики уборочной кампании “Жніво-2017: І хлебам адзіныя” в номинации “Лучший фотоматериал в печатных региональных СМИ” удостоена ответственный секретарь редакции Наталия Николаевна Чекан.

** ** **
В областном фотоконкурсе “1000 и 1 верста по полю” в номинации “Царица полей” Диплом Гомельского областного общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи» получила ответственный секретарь редакции Наталия Николаевна Чекан.

2018 год

Коллектив редакции районной газеты отмечен Благодарностью Национальной академии наук Беларуси за участие в конкурсе на лучшее представление научных достижений 2017 года в средствах массовой информации. 

** ** **

За многолетний добросовестный труд, высокий профессионализм, популяризацию деятельности профсоюзного движения средствами массовой информации коллектив редакции удостоен Грамоты Хойникского районного объединения профсоюзов.

** ** **

Коллектив редакции районной газеты, приняв участие в XIV Национальном конкурсе печатных средств массовой информации «Золотая Литера», стал лауреатом в номинации «Работа в соцсетях».

** ** ** 

В ежегодном областном соревновании среди редакций газет, организаций телевидения и радио, журналистов, осуществляющих свою деятельность на территории Гомельской области Дипломом Гомельского облисполкома III степени награждена ответственный секретарь районной газеты Наталия Николаевна Чекан.

2019 год

Коллектив редакции районной газеты отмечен Благодарностью главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Гомельского облисполкома за высокий профессионализм и эффективную работу в сети Интернет.

** ** ** 

Благодарность районной общественной организации “Белая Русь” объявлена главному редактору районной газеты Ольге Анатольевне Белаш за сотрудничество и активную жизненную позицию.

** ** ** 

Коллектив редакции районной газеты удостоен Грамоты республиканского туристического конкурса “Познай Беларусь” в номинации «Материал года».

** ** ** 

За многолетний добросовестный труд, высокий профессионализм и активную жизненную позицию редактор отдела социальных проблем районной газеты Елена Анатольевна Смусенок занесена на районную Доску Почёта.

2020 год

Первичная организация ГУ «Редакция районной газеты «Хойникские новости» ОО «БСЖ» стала лауреатом республиканского смотра-конкурса гражданско-патриотических проектов районных (городских) и первичных организаций ОО «БСЖ», проводимого под знаком Года малой родины в номинации «Волна памяти. Символы малой родины» за проект «75 лет — 75 историй».

** ** ** 

По итогам XVI Национального конкурса печатных средств массовой информации «Золотая Литера» заместитель главного редактора районной газеты «Хойніцкія навіны» Наталия Николаевна Ревяко стала лауреатом в номинации «Лучший фотокорреспондент областных, районных, городских, корпоративных печатных СМИ, информационных агентств, сетевых изданий».

** ** ** 

Коллективу редакции районной газеты объявлена Благодарность районного отдела внутренних дел Хойникского райисполкома за многолетнее плодотворное сотрудничество в правовом просвещении граждан.

** ** ** 

По итогам республиканского творческого конкурса на лучшее освещение в СМИ и на Интернет-ресурсах тематики уборочной кампании «Жатва: и хлебом едины» Диплома ІІ степени в номинации «Лучшие фотоматериалы в печатных региональных СМИ» удостоена заместитель главного редактора районной газеты «Хойніцкія навіны» Наталия Николаевна Ревяко за серию фотоматериалов.

** ** ** 

Главный редактор районной газеты «Хойніцкія навіны» Ольга Анатольевна Белаш стала победителем областного конкурса «Женщина года — 2019» в номинации «Активная жизненная позиция» и ХII Республиканского конкурса «Женщина года — 2019» в номинации «Лидер Белорусского союза женщин».

** ** ** 

По итогам ежегодного  областного соревнования среди редакций печатных, телевизионных, радиовещательных средств массовой информации, интернет-ресурсов, сетевых изданий и журналистов средств массовой информации коллектив редакции районной газеты «Хойніцкія навіны» удостоен Диплома ІІ степени в номинации «Лучшее сетевое издание, интернет-ресурс».

2021 год

По итогам XVII Национального конкурса печатных СМИ «Золотая Литера» главный редактор районной газеты «Хойніцкія навіны» Ольга Анатольевна Белаш стала лауреатом в номинации «Лучший аналитический материал» (журналистское расследование, проблемная статья, авторская колонка, рецензия).

** ** ** 

Диплом творческого конкурса на лучшее освещение в средствах массовой информации деятельности органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям и основ безопасности жизнедеятельности за 2020 год (областной этап).

** ** ** 

Редактору отдела социальных проблем районной газеты Елене Анатольевне Смусенок объявлена Благодарность РК ОО «Белорусский республиканский союз молодёжи» за активную жизненную позицию и плодотворную работу в реализации проектов и акций Общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи».

2022 год

Корреспондент районной газеты «Хойніцкія навіны» Светлана Ващенко удостоена Диплома III степени творческого конкурса на лучшее освещение деятельности РГОО «БДПО» и вопросов развития пожарного добровольчества в 2021 году в номинации «Освещение вопросов развития пожарного добровольчества».

Коллектив редакции районной газеты «Хойніцкія навіны» награждён Дипломом в номинации «Пропаганда знаний в области обеспечения безопасности жизнедеятельности населения» областного этапа творческого конкурса на лучшее освещение в СМИ деятельности ОПЧС Республики Беларусь и основ обеспечения безопасности жизнедеятельности.

2024 год

Журналист «Хойніцкіх навін» Виктория Мороз стала победителем областного этапа конкурса «Пресс-код» в номинации «Лучший фоторепортаж».

Хойніцкае раённае радыё пачало функцыяніраваць з сакавіка 1960 года і ўвесь час існавання знаходзіцца ў структуры раённай газеты.

Першым карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыёвяшчання быў журналіст райгазеты “Ленінскі сцяг” Юльян Новік. Ён займаўся зборам матэрыялаў для радыёперадач, якія выходзілі 1 раз у тыдзень, у сераду, працягласцю 10-15 мінут. Трансляцыя радыёперадач праводзілася ў так званым прамым эфіры.

Да вызначанага часу дыктары Іван Брухавецкі (журналіст раёнкі) і Святлана Казмярчук (сакратар прыёмнай РК КПБ) прыходзілі на радыёвузел, які знаходзіўся ў старым памяшканні раённага вузла сувязі па вуліцы Савецкай райцэнтра (насупраць новага будынка, які ўступіў у эксплуатацыю ў 1970 годзе), і чыталі тэкст перад мікрафонам. Вядома, што аб такіх жанрах, як рэпартаж з месца падзей, інтэрв’ю не магло быць і размовы – для гэтага не было ніякіх тэхнічных сродкаў. Трансліраваліся толькі інфармацыйныя матэрыялы, у якіх пераважалі навіны з жыцця раёна. Зрэшты, такая накіраванасць дзейнасці раённага радыё з’яўляецца прыярытэтнай і сёння.

1Рабочым месцам карэспандэнта-арганізатара раённага радыёвяшчання з’яўлялася і старое памяшканне рэдакцыі райгазеты, і будынак былога “Саюздруку”, і нават служба грамадзянскай абароны ў падвале будынка райвыканкама – аж да таго часу, пакуль асобны кабінет не быў выдзелены на трэцім паверсе новага будынку раённага вузла сувязі. На ўзбраенні работніка з’явіўся стужачны магнітафон “Рамантык”, на які ён запісваў сцэнарый радыёперадачы. А потым адносіў магнітафон на другі паверх РВС і здаваў перадачу на ўключэнне пад роспіс электрамеханіку радыёвузла. Трансляцыя праводзілася два разы на тыдзень – у сераду і пятніцу працягласцю па 20 мінут.

З цягам часу тэхнічнае аснашчэнне студыі пашыралася, а з атрыманнем ў 1986 годзе пераноснага магнітафона “Рэпарцёр-5” і стацыянарнага стужкавага радыйны рад узбагаціўся запісамі з месца падзей. Трансляцыя ж перадач ажыццяўлялася ранейшым чынам – з касетнага магнітафона, ужо маркі “Вясна”. Так працягвалася да 1 студзеня 1996 года. Потым у сувязі з падзелам памяшкання на дзве службы – паштовай і электрычнай сувязі – радыёстудыяй стаў кабінет рэдакцыі райгазеты. Трансляцыя перадач нязменна праводзіцца радыёвузлом РВЭС. І цяпер яна ажыццяўляецца ўжо па новых тэхналогіях – рэдактар радыёпраграмы прыносіць сюды флэшку з запісам перадачы. Сапраўдная тэхнічная рэвалюцыя ў студыі радыё адбылася ў 1996 годзе – тады былі набыты навейшыя камп’ютар, мікрафон, дыктафон. Гэта, канешне, паўплывала і на якасць запісу радыёперадач, і аблегчыла працу рыдактара радыёпраграмы, якая носиць у апошни час назву “Голас Хойнікшчыны”, выходзіць двойчы на тыдзень – у аўторак і пятніцу з 6.25 да 6.40.

Слухацкая аўдыторыя раённага радыё зменшылася ў 2 разы ў сувязі з катастрофай на ЧАЭС. На пачатак другога паўгоддзя 2014 года ў раёне налічваецца 4839 кропак праваднога вяшчання, з іх кватэрных – 4553 (3360 — у горадзе, 1193 — у сельскай мясцовасці), прадпрыемстваў і арганізацый – 288 (горад — 179, вёска — 107).
За час існавання раённага радыё змянілася не так многа яго рэдактараў: Юльян Новік, Людміла Курленка, Клаўдзія Босак, Ірына Новікава, цяпер – Алеся Ячычэнка. Дарэчы, самы вялікі стаж — 25 гадоў (з 1976-га да 2001 года) мае Клаўдзія Босак.

Асноўная тэматыка радыёперадач – выкананне праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, дзейнасць мясцовых органаў улады, устаноў культуры, адукацыі, грамадскіх фарміраванняў і маладзёжных арганізацый.

ПРЕКРАЩЕНА РАБОТА РАЙОННОГО РАДИО,

НОВОСТИ ХОЙНИКЩИНЫ МОЖНО УСЛЫШАТЬ НА ЧАСТОТЕ 105,3

с 1 января 2016 года согласно решению Хойникского райисполкома № 1518 от 28.12.2015, принятого на основании ст.29 Закона Республики Беларусь от 17.07.2008 №427-З «О средствах массовой информации», прекращён выпуск радиопрограммы «Голос Хойникщины».

Эпоха проводного радио закончилась. Эфирное вещание по всей стране перешло в цифровой формат. Именно в «цифре» с 1 октября 2014 года передачи районного радио выходили на первом Национальном канале Белорусского радио. Готовила их к выходу дважды в неделю Алеся Игоревна Ячиченко.

С 1 января 2016 года новости из жизни Хойникщины можно будет услышать на радиостанции «Гомель FM» — на частоте 105,3. Подборки новостей районов области озвучиваются с 7.00 до 19.00, а точнее с 15-й минуты каждого часа.

3 комментария по теме “О газете

  1. А ещё, в 1997 году, в редакции, началась самостоятельная вёрстка газеты.)

    Рейтинг комментария:Vote +1+3Vote -1-1

  2. Добрый вечер!подскажите пожалуйста как можно найти редакции Цукермана Михаила Аркадьевич?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-2

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *